| stranya ( @ 2009-01-25 02:29:00 |
| Entry tags: | photo |
брно
тыдзень таму я была ў брне :) казачная была паездка. я не пішу звычайна справаздач з фоткамі, але тут настолькі цудоўныя ўражанні засталіся, што вырашыла іх выкласці. вось нават ноч не сплю ))
чамусьці менавіта ў брне я пабачыла сапраўдную, прыгожую, снежна-туманную зіму. якую зусім не чакала. адчуванне цуду і лёгкасці было з самага ранку, як толькі я выйшла з дому.
я зусім развучылася пісаць )) і размаўляць таксама. з мяне вылятаюць нейкія абрыўкі, абрубкі.
сёння тут у мяне шмат фота. яны пад катам. мне проста хочацца іх выкласці 8)
гэтае фота мне проста падабаецца )) раніца ля майго дому
ведаеце, я вам прызнаюся. там нечакана на мяне напала шчасце. і я ізноў пачала ўсміхацца без прычыны. мне проста ізноў стала лёгка і хораша жыць. быццам той цэлы дзень у зімовым тумане вывеў мяне з туману ўнутранага. а тое, што я зараз пішу, - вельмі інтымнае прызнанне.

сяргей
smatrycenka, дзякуючы якому ўсё і адбылося ))








