boats

лета, цёпла, ноч

вечар, дом, адась спіць. вельмі хочацца прагуляцца па горадзе. я даўно не гуляла сама ў такі час, горад вабіць. людзі вабяць. настолькі, што мне спатрэбілася пра гэта сказаць услых. свяжо там пэўна, вецярок, людзі ходзяць розныя. размаўляюць. увогуле дзіўны вечар. нейкі адкінуты на нявызначаны час назад. можа, таму што я сяджу з кампутарам у цемры, як, хм, даўно не рабіла. толькі зараз гэта заўважыла.

ад адсутнасці магчымасці здзейсніць сваё вострае жаданне пагуляць захацела кудысьці хаця б напісаць пра гэта. фб - не, не падыходзіць. жж - добра, хадзі сюды. пачытала свае ранейшыя пасты. спадабалася) а я огого! высветліла, калі пазнаёмілася з пушкінай. здзівілася, што так нядаўна. прайшло пяць гадоў як памерла мама, чатыры гады як я развялася і выйшла замуж. амаль чатыры гады як я ў брне. гэта добра.

усім добрай ночы. абавязкова пагуляйце па горадзе ўвечары за мяне) абдымаю і сумую

а, ну і так. чакаю ў госці
boats

life is pain

у сувязі з маім трохтыднёвым бальнічным і лакальнымі, але вельмі інтэнсіўнымі болямі, буду выкладваць сюды фоткі памалу. напрыклад, даб'ем злашчасную тэму млыноў і прыпакажам крыху бруге:


Collapse )
night

(no subject)

калі доўга прасіць мужа сфатаграфаваць цябе на млыне, потым доўга адмаўляцца і казаць "не вельмі-та і хацелася", а потым урэшце ўсё-такі з пыхценнем туды забрацца, можа атрымацца цікавы фотаздымак. адзін-у-адзін так здымаў мяне тата ў дзяцінстве. тая ж поза, паварот цела, выраз твару. не ведаю як так атрымалася. звычайна я яшчэ ў правай руцэ трымала ракетку або дзіцячую сумачку. гэты фотаздымак мяне зачароўвае і падабаецца ўжо некалькі тыдняў. ім і распачну серыю фота пра бельгію (як гучна сказана, а?)



гэта я не хмурная калі што. а пад катам дык увогуле ўсмешлівая версія.
усім прывет :)
Collapse )
boats

карцінкі з сакавіка

выстаўляю вясновыя фота, што скапіліся за месяц. там мядзведзі, мы, мараўскі крумлаў і лета. парадка ці ідэі няма: хронікі жыцця, якія мне падабаюцца. усім прывет з брна :)

Collapse )
chair2

iraq lobster

я жыву ў тонкім свеце маладых ісландскіх гномаў
я шчаслівы пазітыўчык
здала сёння ўсё працоўнае абсталяванне, развіталася з калегамі, пачула пра сябе шмат прыемнага, усплакнула пры напісанні развітальнага ліста, пачысціла комп і мабілу.
дома ў паштовай скрыні знайшла новы кантракт. падпісала і адразу адаслала назад
зарадкі і адсутнасць злых таблетак
усё радасны шэраг падзей
заўтра выпраўляюся ў дарогу, паслязаўтра ўбачу мужа - што яшчэ трэба?
сігур рос, якіх слухаю з пачатку тыдня
я прытанцоўваю, мыючы падлогу
мінулы тыдзень прайшоў пад гэтай песняй. мяне штырыла, штырыла ад яе бесперастанку, і гэтым нельга не падзяліцца. цяпер я ўмею так танцаваць



усім па лобстэры, пацаны!
two

фрэдэрыке майрокер, маці, восемдзесят тры, шпіталь

дрэва гінкга ў расчыненым вакне
шпітальнай палаты
распасцірае рукі
гэта дрэва гінкга, кажа яна
табе будзе пра што напісаць
манашка
падыходзіць да ейнага ложка і пытае
хочаце заўтра пакаяцца і прычасціцца
і трымае яе за руку
я кажу ў яе няма грахоў, ніколі не было
у белых панчошках
зяблікі сярод лісця

***

з аўстрыйскага архе, які выйшаў даўно, але які я толькі зараз атрымала ў рукі, там яшчэ шмат, шмат цікавага, і больш вершаў майрокер, напрыклад, "жыццялюб".